САМЫЯ ЗВЫЧАЙНА-НЕЗВЫЧАЙНЫЯ.

Старыя ды новыя загадкі пра жывёл. Частка 4.

16. З перапуду  ён бялее, а са злосці чырванее.

Ногі-шчупалы ў прысосках, з іх не вырвешся так проста.

Дзюба як у папугая, вокі два, ды не міргае.

Калі трэба класці яйкі, ямку ў дне капае  мамка,

Смецце з яек прыбірае, струменём іх прамывае,

Месяцамі не палюе – дзеля дзетак галадуе.

Уцякае ад пагоні – лье чарнілы за спіною,

Вораг не знайшоў дарог – малайчына асьміног.

 

17. Аўстралійская  жыхарка носіць торбачку для яйка,

Ў торбе й дзетку падгадуе, малаком яе частуе.

Хоць сваёй не мае хаткі, рые норку дзіцянятку.

У клубок нібыта вожык хуценька скруціцца можа,

Ці зарыецца ў глебу – толькі жмут калючак  зверху,

А самой яе не відна. Што за звер такі? Яхідна.

18. Як бяжыць на двух нагах – ён на ўсіх наводзіць жах.

Па вадзе як па сухому ён спяшаецца дадому.

30 сантыметраў  рост – 40 сантыметраў   хвост.

Сам зялёны, як трава, нібы ў шлеме галава.

З галавы і да хвасціны грабянец  уздоўж храбціны.

Добра плавае, нырае, і па сушы ён гуляе,

Есць звычайна чарвякоў, траўку, часам слімакоў.

Калі раз пабачыш блізка, дык запомніш васіліска.

Алена Церашкова

This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , , , , , , , , , , , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a comment

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.