Боль – наш сябра.

Боль – наш сябра, гэта – знак:

Штосьці робім мы не так!

Зачапіў малеча прас – сутыкнуўся з болем.

Боль нібыта кажа: «Ясь, не рабі так болей!»

Так са штангай шчыраваў, што цяжка нахіліцца?

Боль сігнал табе даслаў: размінай цягліцы!

Боль скруціў жывот, ды так, што не разагнешся?

Больш не думай, выклікай лекара нарэшце!

А бывае боль душы, уначы не спіцца.

Не паразумеўся з кім – трэба памірыцца.!

Боль не кепскі і не злы, і прызнаем шчыра:

Калі нешта нам баліць – ёсць таму прычына.

 

Алена Церашкова

Advertisements
Posted in Вершы, навучальныя матэрыялы | Tagged , , , , | Leave a comment

Анатамічныя загадкі

– спалучае сцягно і лытку – _________

Continue reading

Posted in навучальныя матэрыялы | Tagged , , , , | Leave a comment

Чыстагаворка – Д

Ад падпола да паддашка дрыллю дом свідруе Дашка.

*) паддашак – тое, што гарышча – прастора миж дахам и столлю.

Алена Церашкова

Posted in Вершы, навучальныя матэрыялы | Tagged , , , , , | Leave a comment

Клубок майстроў

Разматайце клубок прафесій, пачынаючы ад верхняй левай клеткі. Чым займаюцца гэтыя спецыялисты? Якія яшчэ майстры неабходныя, каб пабудаваць трывалы і ўтульны дом?

_________________________________

_________________________________

Б У Д А ў Н И
Л Я Р С Т Р К
С Ы Н К О А И
Я Т К   Ў Х Д
Ц Р Ы Ч Ш А О
Р Я Л А М Р Й
Я Л У М Д И Л

Алена Церашкова

Posted in навучальныя матэрыялы | Tagged , , , , , , | Leave a comment

Пальчыкавая гульня «Будуем дом»

Размінку можна рабиць як седзячы (па сцёгнах, па мяккай мэблі), так і стоячы – па стале.

Continue reading

Posted in Вершы, навучальныя матэрыялы | Tagged , , , , , | Leave a comment

Настаўнікам

Настаўнік – гэта ён, Мужчына ў школе.
Упэўнены ў сабе галантны кавалер,

Continue reading

Posted in Вершы, сцэнары | Tagged , , , , , , , , | Leave a comment

Настаўнікам

Не расказвае – зачароўвае,
Нібы ў казачны свет вядзе.
Спакваля яна нас выхоўвае –
І бацькоў, і дзяцей.
Што ні слова – асобны ўрок.
Што ні ўрок – па сцяжыне крок.
Што ні крок – далягляд бліжэй.
Вось і крылы – хутчэй! Вышэй!
Недалёт? Не бяды! Уставай!
Не лянуйся! Бяжы! Ўзлятай…
І пакінуты ими след –
Гэта наша дарога ў свет.

Алена Церашкова

Posted in Вершы, сцэнары | Tagged , , , , , , , , | Leave a comment