Георгі Ліхтаровіч. ВЯСНА

Завірухі зімы адшалелі –
Абуджэння прырода чакае.
Не спыніліся часу арэлі,
Зноў вясну наваколле гукае.

Ачышчальная веліч паводкі…
І сумлення майго вартавыя
І бацькі, і далёкія продкі –
Прад вачыма ўстаюць, як жывыя.

І упэўненасць стукае ў сэрцы,
Што вясна свае песні зайграе,
Што прырода не можа памерці:
Снег зімовы – вада веснавая.

Хутка гоман пачуецца ў лесе,
Ўшыркі Прыпяць-рака разальецца.
Людзі ўспомняць, што наша Палессе
Герадотавым морам завецца.

Зноў абудзяцца нашы абшары,
Буслянём варухнецца надзея,
Што зямля пад крылом нашай мары
Аджыве, загучыць, расквітнее.

Зарунеюць палі і пагоркі –
Захавалася жыта пад снегам.
Зноў чакаюць буслоў надвячоркі –
Дні імчацца адмераным бегам.

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s