Прычына, каб не здавацца

Так. Не.
Мы паспрабуем. Не атрымаецца.
Крок. Стоп.
Не той кірунак, не выспеў час.
Табе. Мне.
Ёй, яму – не падабаецца.
Руш. Прэч.

Зробяць зграбней за нас.
У пачатку каменьчык адзіны зрушыць.
Марны сон прычакаць у канцы лавіну.
Столькі раз у камяк сабіралі гліну,
Што далоні і ўночы ад гліны сушыць.
А камяк цераз міг апынаецца дробным пылам –
Не зляпляе вада, не гартуюць агонь ды вецер.
А камусьці і Сонца пяшчотна з аблокаў свеціць,
І дарога, як свята, натхняе і дорыць сілы.
Пэўна, збочыць – разумны крок.
Кінь, не трэба дарэмнай працы.
Не такі ўжо складаны ўрок:
Не шукай прычыну, каб не здавацца.
Марыў марна, дарэмна дарыў
Шанец махіну штурхнуць талакою.
Твой каменьчык мінуў абрыў,
Не крануўшы лавіны спакою.
Да яго не дастаць рукой,
У расколіну трэ спускацца,
Каб на дне апраметнай той
Адшукаць прычыну пакуль не здавацца.
Акоп пусцее. Франтоў няма.
Самотныя стрэлы без рэха гінуць.
А пад нагамі яна. Адна.
Яе не зрушыць. Яе не кінуць.
А кожны цябе зразумець гатоў,
Калі ты спыніш змагацца.
Дык, пэўна, няма ані ў пыле вякоў,
Ні ў перспектыве прычын не здавацца.
Не быў. Не ёсць. Не буду заўжды.
Не стану. Не ўстану. Не азірнуся.
Каменьчык не пакідае сляды,
А коціцца ўніз у самотнай скрусе.
А хтосьці ставіць на справу грыф:
«Не выкідаць. Не датыкацца».
Скажы, ці меў прычыну Сізіф,
Адну прычыну, каб не здавацца?
Яго б камень ды на гэты схіл –
Спраміць сцяжыну да далягляду.
Адно на друзы хапае сіл.
І цалік збіўся. І цемра – здрада.
Нашто табе непамоцны чын.
З цябе ўжо кінулі нат смяяцца…
… Ёсць толькі адна з усіх прычын.
Адна прычына, каб не здавацца.
03/10/2016 Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s