ПАМЯЦІ БАРЫСА НЯМЦОВА/ Георгій Станкевіч

У Маскве расстралялі вясну.
Ва упор. З пісталета – у сэрца.
Ёй даўно рыхтавалі труну –
робяць гэта ў Маскве па-майстэрску.

Яна крочыла шляхам цяжкім
праз хлусню, цераз крыўды народаў,
прарывала аблогаў сцяжкі,
векавы лёд крышыла нязгодаў.

Ды камусь халадзела ў грудзях
за Крамлёўскай сцяной у тумане,
што за ёй у прасветлены шлях
столькі смелых ідзе і адданых.

І калі адсачылі: яна
зробіць крок – і настане світанак –
грымнуў стрэл. І сканала вясна
пад святлом зор Крамлёўскіх падманным.

У Маскве расстралялі вясну…
Заўтра скажуць, была яна шкоднай,
пакладуць горы кветак ў труну
і засыплюць зямлёю халоднай.

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s