Лявончына рабіна

Ля самае форткі у спальні Лявонкі

Рабіна спусціла чырвоныя гронкі.

Штораз прачынаецца ўранні дзяўчына,

і вабіць яе тая гронка рабіны.

Пытаецца ў мамы, пытаецца ў таты,

ды кажуць бацькі:

– Пачакай, ранавата!

Ударыць мароз – пакаштуеш рабінкі…

Сумуе Лявонка, каўтаючы слінкі.

Аднойчы уранні птушынае войска

абсела рабіну занадта па-свойску,

і ўбачыла раптам малая Лявонка:

Зладзейкі дзяўбуць запаветную гронку!

А Божа! Скандал! І збянтэжаны тата

пяць ягад прынёс на далоні дахаты.

Заплюшчыўшы вочы, смакуе Лявонка,

ды раптам як плюне!

– Вы што! Яна ж горкая!

Падман! Ашуканства! Вой, бедныя птушкі…

Татуля! Мы сёння ж наладзім кармушку!

 

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s