ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ Вялікага княства Маўляндыі

3. Чаму ў нашай мове літара І з лацінскага алфавіта.

Як набраў Вялікі князь Абэцэдар сабе дружыну, то прыйшла туды літара И разам з братам Й. Яны былі з мясцовых, працавітыя ды сціплыя. Ды няўдала склалася ў И служба: звіхнула ў паходзе нагу. Пакінулі И дома лячыцца, а дружына ў іншы паход пайшла. І вось прыбілася да княжай дружыны літара І, лацінскага паходжання. Князь і рады: такая літара спрытная! Незаўважная, тонкая, а яшчэ і кропачку мае, якой пры зручным выпадку кінуць можа ў ворага, як каменем! Баявая літара!

Вярнулася княскае войска дахаты, і літара І з імі. А там літара И сустракае, акрыяла, ад’елася, гатовая на службу вяртацца. І пачалася блытаніна! Князь кліча І, а з’яўляецца И. І наадварот. Імёны ў іх аднолькавыя! А ў войску блытаніна недапушчальная, бо тады загады камандзіра не выконваюцца як належыць. Вось і вырашыў князь абедзве літары звольніць. Каб парадак не парушаўся. Але тут літары папрасілі дазволіць ім барукацца. Маўляў, хто пераможа, таму і заставацца на службе. Счапіліся І ды И, тузаюць адна адну. Стала літара И перамагаць. Вядома, у баруканні хто цяжэйшы, той і дужэйшы. Як ні спадзявалася на свой спрыт І, але адчула: вось-вось заламае яе И, не раўнуючы як той мядзведзь бярозку. Схапіла тады І сваю кропачку – і як трэсне літару И проста ў лоб! Ажно звон пайшоў. Закрычэла літара И не сваім голасам: Ы-Ы-Ы! І пабегла прэч. А літара І ў дружыне засталася.

Спачатку іншыя літары коса на яе пазіралі, а потым даравалі. І толькі брат Й дасюль дараваць ёй не можа: стараецца побач не стаяць, а сам час ад часу, пакуль І спіць пасля варты, імкнецца на яе месца стаць: заЙграць, паЙсці.

А літара И залячыла лоб дый пайшла ў войска да суседняга князя. А каб ганьбу сваю хутчэй забыць, стала звацца Ы. (А ты ведаеш мову, дзе літара И абазначае гук Ы?)

 

паводле хронік Маўляндыі Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in казкі, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s