Як нос з усімі пасварыўся.

(дзейныя асобы: Галава, Вочы, Нос, Язык)

Г: – Ах, які цудоўны дзень! Вочы, вы толькі паглядзіце, якая прыгажосць!

В (выбягаюць, міргаюць): – Ах-ах, сапраўды, як прыгожа!

Н (буркліва): – Фу!  Прыгажосць! Гноем пахне гэтая вашая прыгажосць! Трэба было цягнуцца за 100 кіламетраў, каб гэта нюхаць!

Я – Затое тут ягады смачныя!

Н – І камары! Ты, язык, сядзіш у роце, цябе камары не кусаюць! А я – навідавоку!

Г – Нос, спыні бурчэць! Панюхай лепей кветкі!

Н – Я сам ведаю, што мне нюхаць! Вы мне ўсе абрыдлі!

В – чым жа мы табе абрыдлі?

Н – Вы, вочы, ўвесь час плачаце! Ад гора вы плачаце, ад крыўды вы плачаце, ад шчасця вы плачаце! А слёзы вашыя цякуць у мяне! І мне даводзіцца хлюпаць і шморгаць! Румзы!

В (пачынаюць плакаць) – Ы-ы-ы! нас пакрыўдзілі,,,

Н – Вось, бачылі! Што я казаў?

Я – Ты чаму вочы пакрыўдзіў? Прасі прабачэння!

Н – І ты, Язык, не лепшы! Ясі ўсялякую брыдоту, а я нюхай!

(Язык паказвае язык, Нос паказвае “нос”.)

Г – Перастаньце сварыцца! Вы ж на адным твары жывяце, як можна!

Н – А ты, Галава, мне не ўказвай! Ты наогул мяне прымушаеш савацца не ў свае справы! Учора мяне ледзь дзвярыма не прыціснула! Не, намучыўся я з вамі! Заставайцеся самі, а я пайшоў!

В – Куды ты?

Н – Куды вы і не глядзелі!

(Нос сыходзіць, вочы абдымаюць галаву і плачуць, Язык паказвае язык наўздагон)

Я –  Галава, я есці хачу. Што ў нас на абед?

Г – Каша варыцца.

В – Вой, дым! Пажар, пажар!

Г – Гэта каша згарэла на пліце! Нос, чаму ж ты не папярэдзіў, што каша гарыць! А, ён жа сышоў… Ідзі, Язык, паспрабуй, ці можна гэтую кашу есці…

(Язык дзьмухае, спрабуе, плюецца)

Я – Есці немагчыма!

В – Нават глядзець брыдка!

Г – Цяжка нам будзе без Носа!

Нос (уваходзіць, шморгаючы) – Прывітанне!

В – Носік! Вярнуўся! (абдымаюць)

Н – Плакаць не пачынайце!

Я – Дзе ж ты быў?

Н – Пайшоў я на жывот жыць. А там вантробы ў жываце булькочуць цэлы дзень! Перабраўся я на каленку. Дык мяне ледзь не разбілі! Пайшоў я на пятку жыць. А нага ў лужыну наступіла! Зусім прастыў, дыхаць не магу! Давялося на твар вяртацца! Прымеце мяне назад?

В і Я – Прымем! Нам без цябе кепска!

Г – Толькі больш ні з кім не сварыся!

(канец)

Алена Церашкова – па матывах казкі пра Нос.

Advertisements
This entry was posted in казкі, п'есы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s