Яшчэ адны школьныя калядкі (вельмі простыя ды хуткія)

Што трэба: Зорка, мяшок, Каза (маска ды кажух), мяшэчак з паштоўкамі альбо пажаданнямі на паперках)

(пачатак розны – у залежнасці, гаспадар ці гаспадыня адчынілі)

Добры дзень, гаспадар, добры дзень у хату!

Хай жа ў вас цэлы год будзе стол багаты!

 

Добры дзень, добры дзень, пані-гаспадыня!

Хай жа Бог здароўе дасць вам з вашай дзяцінай!

 

А да вас мы ішлі праз палову свету:

Калядоўнікі ў хаце – добрая прыкмета!

 

За вакном белы снег засыпае хату –

Пэўна, будзе ў гэтым годзе мёду ў вас багата!

 

Бачу я, пад абрус сена пасцялілі –

Каб вам жыта ды авёс дружненька ўсхадзілі!

 

Сена гэтае дасцё зраніцы карове,

Каб вам прывяла цялё моцнае, здаровае!

 

Ты патанчы, Каза, паскачы па хаце!

Трэба болей падарункаў накалядаваці!

 

(Каза пачынае танчыць пад вершы)

 

А ў нашай Казы востранькія рожкі!

Кіньце ў торбу каравай, кіньце ў торбу грошай!

 

А ў нашай казы барада кудлата!

Падзяліеся вы з намі, чым самі багаты!

 

(Каза падае)

Вой-вой, што зрабілася з Казой?

 

Дайце нам сала, каб Каза ўстала!

 

Ратуйце Казу, дайце нам каўбасу!

 

(Каза: – І цукеееееерак!)

 

А цяпер мы для вас трохі паварожым!

Каб удача ў вас была ды паболей грошай!

 

(Каза дае выцягнуць паперкі з зычэннямі)

 

Дзякуй гэтай хаце, пойдзем далей калядаваці!

 

Да пабачэння. Шчаслівых Калядаў!

 

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in сцэнары and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s