Каляднае надвор’е

За вакном незразумелы і загадкавы сезон:

Натапырыцца з-пад снега зялёная трава.

Сонца вызірне ў спіну, прылашчыць наўздагон.

І з пахмурнага неба спускаецца імжа.

 

Паглядзі праз гадзіну – на вуліцы мароз

Люстраныя каткі шалёны вецер аблізаў.

Акалелыя пальцы бароняць сіні нос:

Ах, падманлівае сонца, рукавіцы не ўзяў!

 

Хтосьці плачацца ў насоўку, што ногі прамачыў,

Што апырскала “таёта” знянацку паліто.

Што калядны настрой сапсаваны без прычын:

Бо без снегу – не тое, без снегу – абышто!

 

Паглядзі праз гадзіну – на вуліцы сумёт,

Так і скача завея, і носа не відаць.

Каб хаця ў тым буране не зблытаў Новы год,

Каб у хату да нас не забыўся завітаць.

 

Новы год ды без лапаты – ужо не Новы год,

Хай прачышчанаю сцежкай прыедзе Каляда!

І павесіш ты з усмешкай таблічку ля варот:

Асцярожна: Каляды! Абачліва жадаць!

 

Будзе сонца ці вецер, адліга ці мароз,

Будзе дождж ці пагода – не ведае ніхто.

Мы спыталі багоўку пра заўтрашні прагноз,

А яна спіць да лета, багоўцы хоць бы што…

Алена Церашкова

31.12.2014

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s