Бедная куцця

Дажылі і да Калядаў, г.зн. і да Поснай Куцьці. Першая вячэра (6—7 студзеня), мае назву «Поснай» ці «Вялікай Куцьці» — гэта канец шасьцітыднёвага Піліпаўскага посту, пачатак сьвяточных дзён і вечароў. Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасьля пачыналі гатаваць вячэру. За стол сядалі, як толькі на небе зьяўлялася першая зорка. У гэтым звычаі адлюстраваліся вядомыя хрысьціянскія ўяўленьні аб цудоўнай зорцы, якая паказвала вандроўнікам шлях да месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Пад абрус на сьвяточны стол абавязкова падкладалі сена, што асэнсоўвалася як напамін аб тым, што Ісус адразу пасьля нараджэньня быў пакладзены на сена ў ясьлях. Збожжа, прызначанае для сяўбы, ставілі ў рэшаце на покуць, дзеля павышэньня ўрадлівасьці. Гаспадар запрашаў за сьвяточны стол Дзядоў, чыя прысутнасьць была гарантам жыцьцёвае стабільнасьці ўсяго роду. Сьвяточная вячэра складалася з 12 страваў. Перш чым пачаць вячэру, гаспадар браў гаршчок з куцьцёй і тройчы абыходзіў хату, затым стукаў у акно, а жонка з хаты пыталася: «Хто там стукае?» Гаспадар адказваў: «Сам Бог стукае зь цёплай, мокрай вясною, з гарачым небурлівым летам, з сухой і багатай восеньню.» Жонка павінна была адказаць: «Просім дахаты.» На першую куцьцю імкнуліся не хадзіць у чужыя хаты з-за прыкметы, што жывёла сыдзе са двара і прападзе. Менавіта Куцьця і сымбалізуе калектыўную (сямейную) долю (дабрабыт, шчасьце), і таму пакаштаваць яе мусіў кожны. Дзеля павелічэньня прыплоду і ўдойнасьці рэшту куцьці давалі свойскай жывёле.
здымак Леанід Гаравы.
здымак Леанід Гаравы.
з фэйсбука ад Леанід Гаравы
Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s