Уільям Шэкспір, “Гамлет” (урывак)

Пераклад Юркі Гаўрука.

Пытанне: быць альбо не быць? Што лепей,
Што разумней: альбо цярпець удары,
Каменні, стрэлы яраснага лёсу,
Альбо узброіцца на мора крыўд
І знішчыць іх змаганнем. Смерць і сон –
Адно і тое ж; і сказаць, што сном
Канчаюцца туга, і боль, і крыўды,
І тысячы пакут, што чалавеку
Дала прырода ў дар, – такі канец
Сустрэў бы з радасцю. Смерць – сон, заснуць,
Заснуць і марыць. Так. Але пытанне:
Якія мары поўняць сон смяротны,
Калі пакінеш гэты шумны свет? –
Вось што трымае нас, вось дзе прычына
Таго, што гора гэтак даўгавечна.
Бо хто цярпеў бы злыя здзекі часу,
Прымус тыранаў і знявагу гордых,
Самотны стогн разбітага кахання,
Марудны суд, чыноўнікаў нахабнасць,
Пляўкі на галаву заслузе скромнай,
Каб мог нас вызваліць ад усяго
Удар кінжалам? Хто б валок ярмо,
Пацеў бы, ныючы ў нудзе жыццёвай?
Але мы ўсё ж баімся паміраць;
Таемны край, адкуль няма звароту,
Пужае нас, і воля наша слабне,
І мірымся мы з нашаю нядоляй:
Хто ведае, што нас чакае там?
Задумаешся так – і страх агорне.
І павядае яркі квет адвагі
Пад бледнай хваткай непазбыўных дум,
І пачынанні буйнага размаху
Без рэчышча сплываюць у нябыт,
Няспраўджанымі застаюцца. Ціха!
Афелія?.. О німфа, памяні
Мае грахі ў тваіх малітвах.

Advertisements
This entry was posted in п'есы, пераклады and tagged , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s