у калядна-навагодні альбом

Фатаграфій у нас з кожным днём усё больш. Разабрацца ў іх даўно немагчыма, а мы ўсё пстрыкаем ды пстрыкаем…

Але гэтым разам усё буде іначай! Шыкоўныя загадкавыя подпісы падкажуць вам, дзе фоткаць, а што – выбар ваш! Любімыя сваякі, дызайнерскія ўпрыгожанні, крутая мэбля…

Чытаем, адгадваем, фоткаем, далучаем подпіс, друкуем, злучаем разам – і гатова!

Загадкі пра  дом

 

Ёсць дах ды падмурак,

Ды сцены з вакном.

А разам усё называецца… (дом)

 

Паліто вісяць радком,

Боцікі стаяць гуртом.

Дзверы ў залю, дзверы ў спальню

Адкрываюцца з… (вітальні)

 

Над белым чаўном –

Два бліскучыя краны.

Ага! Мы з табой

Зазірнулі ў …(ванную)

 

Што за бах ды тарарах,

Дзынь ды бом, ды смачны пах!

Імбрык сварыцца з патэльняй!

Мы спяшаемся ў …(варэльню)

 

Ложак збэрсаны дарэшты,

Кніжкі й цацкі ўперамежку.

Што за “дзік” тут насвінячыў?

Ясна, што пакой… (дзіцячы)

 

Як зорачка, зіхціць начнік.

Будзільнік шэпча: цік-цік-цік!

Салодкі сон да рання

Глядзець так добра ў… (спальні)

 

Тут усім хапае месца

І пабегаць, і прысесці.

І калі гасцей склікалі,

Накрывалі стол у… (залі).

 

Яна ў кожным доме – калядная госця.

У розным убранні дый рознага росту.

Пакажуць дванаццаць гадзінніка стрэлкі,

І тут жа ўсе дзеці імчацца да… (елкі)

 

Пад елкай – мяшкі, скруткі, скрынкі, пакункі.

А ў іх зачакаліся нас… (падарункі)

 

Жывуць у кватэры дарослыя й дзеці,

Тут кожны – адзіны, найлепшы у свеце!

Я ўсіх вас люблю, цврда ведаю я:

Галоўнае самае – гэта… (СЯМ’Я)

 

Алена Церашкова

 

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s