каляднае

Пане гаспадару, ці спіш, ці ляжыш,
Ці спіш, ці ляжыш, ці нас чуеш?
Адчыні акно, паглядзі ў гумно,
Што ў тваім гумне сам бог ходзіць,
Сцірты лічыць і

цябе клічыць,
Цябе клічыць, дар табе даць:
Табе самому — сто коп жыта,
А жане тваей — шубу да долу,
Сыночкам тваім — да па коніку,
Да па коніку, да па вараненькім,
Дачушкам тваім — да па вяночку,
Да па вяночку па руцьвяненькім.
Пане гаспадару, не кажы таміць,
Не кажы таміць, проша нас дарыць!
Проша нас дарыць, наш дар невялік:
Коўш гароху, рэшата бобу,
Асьміну аўса, наверх каўбаса,
Калі другую, то падзінькую.
Пане гаспадару!
Аддаўшы нам дар, сам жыві здароў
З дзеткамі, з жаной і з усёй сям’ёй.
(в.Потебня, с. 137. Зап. А. Ф. Садоўскі.)

Advertisements
This entry was posted in песні and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s