ЦУКРОЎКА: НЕ ПРАПУСЦІЦЕ ЎДАР ПА НАГАХ!

СТОПА

Кожны, хто сутыкнуўся з цукроўкай (дыябетам) асабіста альбо праз сваякоў ці знаёмых, ведае пра цяжкія наступствы гэтай хваробы – слепату, кепскае зажыўленне ран, хваробы нырак. А яшчэ – рызыку застацца без ног. Здавалася б: якая сувязь паміж падвышэннем цукра ў крыві і стратай ног? Але сувязь ёсць.

Дыябетычная полінейрапатыя – грознае ўскладненне, звязанае з пашкоджаннем нэрвовых валокан найперш у нагах. Вы можаце прайсціся на пятках, высока задзіраючы пры гэтым пальцы ступні? Калі робіце гэта з цяжкасцю, альбо зусім не можаце – біце трывогу: вашыя ногі ў небяспецы і хвароба імкліва прагрэсуе. Між іншым, часта полінейрапатыя бывае першай праявай цукроўкі!

Што найперш мусіць насцярожыць? Любыя незвычайныя адчуванні ў стопах – нібыта пячэ альбо дранцвее, баліць, мерзне, коле, рэжа, “б’ецца токам”, “поўзаюць мурашкі”, “варушыцца пад скурай”, гудзе, торгае – нагода засцерагчыся.

Неўзабаве могуць з’явіцца і вонкавыя змены: скура ступняў змяняе колер, сохне, часам лопаецца, можа змяніцца форма ступні – стане складана падабраць абутак. Іншай робіцца і паходка: ступня “правісае”, чалавек мусіць вышэй прыўздымаць ногі падчас хады, каб не спатыкацца. Схуднелыя цягліцы не толькі ног, але і рук, боль, які не здымаецца звычайнымі абязбольваючымі прэпаратамі – таксама праявы полінэйрапатыі.

Калі вы маеце магчымасць наведаць “Школу дыябетыка” пры паліклініцы, абавязкова зрабіце гэта. Калі не – вось некалькі простых парад (апроч кантроля ўзроўня цукра), якія дапамогуць супрацьстаяць хваробе.

Абірайце белыя натуральныя шкарпэткі з нетугой гумкай, каб адразу заўважаць плямкі крыві ці сукравіцы пры самых дробных параненнях, мазалях. Памятайце: адчувальнасць ступняў зніжаная, таму рэгулярна вытрасайце шкарпэткі і абутак ад пяску, бо незаўважная пясчынка можа прынесці вялікую шкоду саслабелай скуры. А ранкі ў дыябетыкаў зажываюць кепска. Таму пры любых пашкоджаннях – пацёртасцях, пачырваненнях, прыпухласцях, ранках, ссадінах ды гнайнічках – варта звярнуцца да лекара.

Уважліва стаўцеся да выбару абутка: разношваць новы абутак варта не больш за гадзіну 1 раз на тыдзень – іначай можна атрымаць сур’ёзныя праблемы. Перавагу лепей надаваць абутку з мяккай скуры, назе трэба “дыхаць”. Пры падвышанай патлівасці карыстайцеся талькам (дзіцячай прысыпкай).

Мыйце ногі негарачай вадой, дбайна, але пяшчотна высушвайце мяккім ручніком (асабліва між пальцамі), змазвайце ўвільгатняючым крэмам. Хадзіце босым толькі там, дзе не рызыкуеце параніць ногі.

Штораз, звярнуўшыся да свайго лекара, прасіце паглядзець вашыя ногі. Беражыце сябе.

Advertisements
This entry was posted in артыкулы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s