Задачкі для самых кемлівых

  1. Два землякопы канаву капалі.

За 2 гадзіны 2 метра праклалі.

Каб вырыць сто метраў за 100 гадзін,

Колькі работнікаў трэба?

 

  1. Шасцёра рыбакоў

З’елі 6 судакоў

За 6 дзён.

А дзесяць рыбакоў

З’ядуць 10 судакоў

За ? дзён?

 

  1. У бацькі 6 сыноў расце.

А ў кожнага – сястра.

Дык колькі ў той сям’і дзяцей?

Нам палічыць пара!

 

  1. За сталом сядзіць прафесар

І змагаецца са стрэсам.

Сын прафесарскага бацькі

Пад сталом збірае цацкі.

А прафесарскага сына тата

Моўчкі п’е гарбату.

Разбярыся, што ды як:

Хто каму які сваяк?

 

  1. Прычасаныя дзяўчынкі

Хваляцца на перапынку:

Нас, прыгожых, столькі ж зноў,

Як кудлатых хлапчукоў!

Запытаюся я ў вас.

Думайце, рабяты:

Больш дзяўчат прыйшло ў той клас

Ці дзяцей кудлатых?

 

Адказы:

  1. Адзін.
  2. 6 дзён.
  3. 7 дзяцей.
  4. Прафесар, брат і муж прафесара.
  5. Пароўну

Пераклад Алены Церашковай

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы, пераклады and tagged , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s