КАЛЫХАНКА для маці

Вось і вечар захінуў вакно,

Ды калі тут адпачыць.

Трэ’ фіранкі паднавіць даўно

Ды кашулю перашыць…

Забяжыць дачка з навінамі,

Супакойвае дарма:

Хай над хатай неба мірнае,

Ў сэрца грукае вайна.

 

Толькі на адну хвіліначку

Ён забег абняць…

Зоркі ў небе як разыначкі

Зіхацяць…

 

“… тут у нас жыццё спакойнае,

Мы пакуль не на вайне.

Лепш за НАТА мы узброены,

Не хвалюйся за мяне…

 

Пяць разоў на дню харчуемся,

І даюць паспаць…

Заўтра мо’ перабазуемся –

Не змагу пісаць…”

 

Вось і вечар захінуў вакно.

Дзве таблеткі пад язык.

Месяц сцеле срэбнае радно

На сівыя валасы.

 

Толькі на адну хвіліначку

Прыйдзе ён у сне.

Шэпчуць зорачкі-разыначкі:

Ты чакай мяне!..

 

13 верасня 2014  Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, песні and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s