Вясёлая размінка “Цягнічок”

 

Сігнал: звон альбо дудка. Усе селі на лаўку.

 

Гайдаемся.Пляскаем далонямі па сцёгнах у адным рытме. Чаргуем з пляскам у ладкі.Тупаем нагамі.

 

Ідзем на дыбачках, на пятках. Тое самае – бягом.

Спыняемся на месцы, круцім рукамі, сагнутымі ў локці, пакуль расстаўляюцца  “дрэвы”.

Едзем “змейкай”, абмінаючы ўсе дрэвы:

 

“змейка” ў адваротны бок, пад’езджаем да лаў.

Ідзем па лаўцы прыстаўным крокам, па іншай – другім бокам.

 

 

 

Пераступаем  з лавы на лаву:

 

 

 

 

 

Строімся абоч лаўкі. Усе адначасова бокам пералазім праз 1 і 2 лаўку. Потым – другім бокам – назад.

 

 

Выстраіваемся, ідзем задам.

 

Рэйкі-рэйкі, Шпалы-шпалы,

Едзе-едзе паравоз.

У вагоны мы сядаем,

Нас цягнік ужо павёз! Ту-ту!

 

 

Я на горку падымуся – чух-чух-чух,

З горкі хутка пакачуся – чух-чух-чух!

 

 

Цераз пушчу праязджаем,

Усе бярозкі абмінаем.

 

Цераз рэчку – вузкі мост!

Не праехаць тут наўпрост!

Правым бокам мы паедзем –Чух-чух-чух,

Цераз рэчку пераедзем –Чух-чух-чух! (і Левым…)

 

– Вой, наперадзе – дрыгва!

Пераскочым – раз і два!

Раз і два, раз і два!

Ква-ква-ква, ква-ква-ква!

Мы па купінах скакалі, на сухое месца сталі!

 

Вось паваленае дрэва –

Пералазім мы налева.

Вось глыбокая канава –

Пералазім мы направа.

 

Вой! На рэйках чорны кот!

Стоп-машына, задні ход!

 

Алена Церашкова

 

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы, сцэнары and tagged , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s