РАЗВАГІ ПРА НУЛЬ

–          Дзеля чаго нам лічба нуль?

Я сам не ведаю пакуль.

Пустое месца гэты нуль,

Расчараванне з ім паўсюль!

Вось нуль цукерак у кішэні.

Нуль балаў – не крануў мішэні.

Як грошай нуль – сумую я.

А лік 0:0 – дык нічыя.

У нуль гадзін даўно я сплю…

Не, пэўна, нуль я не люблю.

–          Занадта строга судзіш нуль!

А ён патрэбны нам паўсюль:

У нуль гадоў ты – немаўля

І вырастаеш спакваляю

У нуль гадзін пачатак дня.

Ад ліка 0 ідзе гульня.

Бяру лінейку ў рукі я –

Мне зручна мераць ад нуля.

Нуль градусаў – лядок хрусціць.

А хуткасць нуль – цягнік стаіць.

Нуль сустракаецца паўсюль.

А вам, сябры, патрэбны нуль?

 

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s