Вершы першакласнікаў на Дзень ведаў

***
Малюй, аловак, спраўна! Пішы, асадка, роўна!
Бывай, садок наш любы, нас кліча свет чароўны!
Нязведаных абшараў раскрыем таямніцы.
Спяшаемся мы ў школу, бо любім мы вучыцца! 

***
Я малюю стрэлкі крэйдай каляровай,
Каб знайсці дарогу некалі назад.
Я ўжо – першакласнік, і пайду я ў школу,
Але кліча ў госці наш дзіцячы сад.

***
Пачакайце нас, арэлі!
Нам сягоння не да вас!
Дружна складваем партфелі,
Мы ідзем у першы клас!
Не сумуйце, каруселі
І кулічыкі з пяску!
Мы цяпер за парты селі,
Дружна цягнем мы руку!
Да званка мы будзем рупна
Маляваць, чытаць, пісаць,
А пачнецца перапынак –
Пабяжым у двор гуляць!

***
Наш вясёлы звонкі мячык,
Лялькі, мішка, паравоз –
Паглядзі, вось-вось заплачуць…
Не, не трэба, цацкі, слёз!
Так вядзецца ўжо на свеце:
Хутка вырастаюць дзеці
І чародкаю вясёлай
Выпраўляюцца да школы!

Алена Церашкова

 

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s