Павел Змітрук

…I было мне: нябёсы ўзышлі
ўседазвольнай спагадай
I мажлівасьць далі
на адну толькі просьбу-зварот.
I прасіў я ў нябёсаў адно:
не мяняйце мне ўладу,
не мяняйце краіну, але –
памяняйце народ.

Памяняйце на той,
што ахоўваў спаконныя межы
пяць стагоддзяў таму
i за тысячу вёрстаў на ўсход…
Я ня ведаю бо,
ці таму я народу належу,
ці я – набрыдзь якая… бяз роду,
i дзе ён – мой род.

Памяняйце народ мне на той…
Мо ня лепшы ён самы,
але ён не ў трасянцы спасьцiг
свой найпершы Статут;
але кожнага сьвята ён кленчыў
да Вострае Брамы.
Я ня маю, дзе ўкленчыць,
бо Храма нямашака тут.

Памяняйце народ!..
Каб ня жыў ён маною i страхам.
Бо як нельга зьмяніць,
то й Краiна ў нябыце стане,
як тапельца ў вiры
ў набрыняла-цяжкiх апранахах.
Разам з тым спамiж iншых,
забраўшы з сабой i мяне.

Памяняйце народ,
як на арфах нягучныя струны,
нацягніце, наструньце
хоць на васямнаццаты год,
бо тады гэты край шчэ –
агульны ня быў пастарунак.
Памяняйце народ мне
на той – пастраляны – народ.

Памяняйце народ найсуздромна
i… разам са мною,
праявіце нябесную моц
невыказнай спагады,
памяняйце, бо мы
несусьветна-пакорнай крывёю
заліемся, але
не народзім народнае ўлады

Узята: фэйсбук, Павел Змітрук.

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s