ГАМЛЕТ. Уільям Шэкспір

Быць альбо ня быць, – і ў тым пытаньне – 
Дзе болей годнасьці: цярпець сьвядома
Прашчы і стрэлы жорсткага нам кону,
Альбо ўзьняць зброю супраць мора бедстваў
І ў бітве стрэчнай зьнішчыць? І… памерці –
Заснуць – няйнакш. І гэтым сном спыніць
Боль духу й тысячы турбот прыродных,
Што дастаюцца целу. Мы жадалі б
Такі мець дасканалы скон. Памерці – заснуць.
Заснуць! Скон – сон? Аднак замінка –
Якія мары ў сьне сьмяротным прыйдуць,
Калі мы скінем путы крутаверці?
Грызуць сумненьні… Адсюль паклон
Злашчасьцям, што йіх пажыцьцёвымі
І робіць. Бо хто трываў бы зьдзекі часу,
Хлусьню прыўладных, кпіны фанабэрных,
Глумленьне над каханьнем, суд бяспраўны,
Чыноўнікаў нахабства і паклёпы
Душой убогіх на высакародных,
Каб ён мог паквітацца па квітках
Стылетам? Хто б цягаў свой цюк набіты,
Пацеў і рохкаў у жыцьця загоне,
Калі б жах ад таго, што ж там па сьмерці –
Таемны край, скуль ні адзін вандроўнік
Ня змог вярнуцца – не бянтэжыў волю
Галаваломкай, і не змушаў цярпець
Прывычныя цярпеньні, а ня мкнуць
Да… верагодна, новых? Так сьвядомасьць
З нас баязьліўцаў робіць і ўкрывае
Рашучасьці прыроджаны румянец
Бялёса-гіпсавым адценьнем думкі,
Й зачыны, што сасьпелі ў сарцавіне,
Па роздуме вядуць свой ток у бок
І не мянуюцца – «учынак».

Узята з Фэйсбук Сяргей Мінскевіч

Advertisements
This entry was posted in Вершы, п'есы, пераклады and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s