БАНК

На будынку я чытаю:

Б-А-Н-К

І ў таты я пытаю:

–          Што такое гэты БАНК?

І навошта гэты БАНК?

 

–          Банк – такая установа

Для вядзення спраў грашовых.

 

Людзі грошы ў банк нясуць,

На рахунак пакладуць.

І на банкаўскіх рахунках

Грошы гэтыя растуць!

Банк з грашыма працаваў –

Банк прыбытак атрымаў

І з кліентам падзяліўся:

Возьмеш болей, чым паклаў!

 

Картку бачыў ты маю?

Карткі ў банку выдаюць.

(каб дзяўчаты ды хлапцы

Не цягалі гаманцы,

А разлічваліся карткай

За марожка ды хлябцы!)

 

Добра працу мы зрабілі –

Нам заробак налічылі.

Банк з рахунку фірмы ўзяў

Грошы і на мой паклаў.

 

Ёсць у банка банкаматы,

Гэта сейфы-аўтаматы.

Я іду да банкамата,

Каб забраць сваю зарплату.

Картку ўстаўлю я сваю,

Пін-код набіраю –

Проста ў рукі цераз міг

Грошы атрымаю.

Картка дужа хітрая –

Палоса магнітная!

Банкамат яе “чытае”,

Банку запыт дасылае.

На рахунку грошы Ёсць –

Калі ласка, вашамосць!

А як грошыкаў няма –

Не старайцеся дарма,

А спачатку зарабіце

Й на рахунак пакладзіце.

 

Банку аддаем мы плату

За садок, гурткі і хату.

Банк залічыць грошы хутка

На патрэбныя рахункі

І квітанцыю нам дасць:

Грошы вашыя ў нас!

 

А яшчэ прывозяць грошы

Рэстараны, крамы, пошты…

Ды не самі павязуць –

Інкасатараў завуць.

Інкасатар з аўтаматам,

Ён да жартаў не аматар.

Грошы ў банку апынуцца –

Злодзею не дастануцца!

Бо тут – ахова з рацыяй

І сігналізацыя!

 

Чалавек у банку можа

Захаваць не толькі грошы,

Можна сейф арэндаваць,

Там каштоўнасці схаваць,

Іх тады ахова будзе

Разам з банкам вартаваць.

 

А яшчэ і так бывае:

Грошай часам не хапае.

Грошы трэба пазычаць –

Можна іх у банка ўзяць.

Банк крэдыт вам вылучае,

Банк дамову заключае:

Колькі грошай кожны месяц

Банку чалавек вяртае.

Як патроху аддасі –

Можна зноў крэдыт прасіць.

Банк кліента выручае,

Але й сам прыбытак мае,

Аддаваць жа давядзецца

Грошай больш, чым пазычаеш!

 

Хочаш за мяжой бываць –

Трэба грошы памяняць.

Банк упарціцца не стане:

Хоць даляры, хоць юані

Можам лёгка мы прыдбаць

І ляцець адпачываць.

 

Банк патрэбны ўсім на свеце,

І бацькам, і нават дзецям.

Завітаеце да нас –

Будзем рады бачыць вас!

 

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s