Як робяць алоўкі.

Аловак – гэта графітавы стрыжань, які апранулі ў драўляны кажушок. Спачатку алоўкі рабілі з чыстага графіта, асцярожна выпільвалі стрыжань і ўстаўлялі ў драўляную палачку. Але потым здагадаліся рабіць графітавае цеста з графіта і гліны. На заводзе з такога цеста робяць тоненькія каўбаскі, якія высушваюць, потым запякаюць у вельмі гарачай печцы, а тады прапітваюць тлушчам. Ад таго, як доўга запякаюць алоўкі, і які бяруць тлушч, залежыць цвёрдасць алоўка. Інжынеры і чарцёжнікі  любяць цвёрдыя алоўкі, якія пакідаюць акуратную тонкую лінію, а мастакі абіраюць мяккія алоўкі, якія малююць тлуста нават без ціску.

Пакуль гатуюцца стрыжні, на станку вырабляюцца драўляныя кажушкі. Спачатку у невялічкіх ліпавых ці кедравых дошачках праразаюцца канаўкі. Дошачка з канаўкамі – гэта палавіна кажушкоў. Адны дошачкі стнуць ніжнімі палавінкамі, іншыя – накрыўкамі. Гатовыя стрыжні машына ўкладвае ў канаўкі на ніжніх палавінках, іх мажуць клеем і накрываюць верхнімі палавінкамі.

Клей высыхае, і адмысловая піла распільвае драўляны блок на асобныя аловачкі. Пілы бываюць рознай формы, таму алоўкі можна зрабіць і шасціграннымі, і круглымі, і авальнымі, і нават трохкутнымі. Разрэзаныя алоўкі шліфуюць, фарбуюць і ставяць клейны – гарачым штампам прыціскаюць да алоўка залатую ці срэбную фальгу, і на алоўку з’яўляюцца бліскучыя літары.

Цяпер можна алоўкі завастрыць, апрануць на канец ласцік і скласці ў скрыначкі.

Вось так няпроста робяць “простыя” алоўкі!

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s