Дзесяць самых частых памылак у беларускай мове

топ-10 памылак ад  «Праўнага перакладу»ў правапісе арыгіналу

  1. Прыназоўнікі па, пры і для — як зельле ў мове. Ад непісьменнасьці яны вырастаюць там, дзе іх ня можа быць, і выціскаюць добрыя мясцовыя «расьліны». Яны як бы спусташаюць гаворку, робяць яе прымітыўнай, няправільнай. Ужывайце гэтыя прыназоўнікі толькі там, дзе яны да месца, і з правільным склонам!

Прыназоўнік «па» ўжываецца зь месным склонам: па + кім, чым ісьці па праспэкце

СЛУШНА: ісьці па праспэкце, чэмпіянат па футболе

НЯСЛУШНА: ісьці па праспэкту, чэмпіянат па футболу

Замест «па»: паводле, на, дзеля, пад, на, з

СЛУШНА: беларус паводле пашпарту, паводле зьвестак агенцтва (паводле агенцтва), на загад (паводле загаду) дырэктара, паводле дамовы (згодна з дамовай), роўныя памерам, бегчы лесам, захады дзеля ўдасканаленьня (каб удасканаліць), сустракацца панядзелкамі (у панядзелкі), вечарамі шмат размаўлялі, сказаць пад сакрэтам, выбраць на свой густ, з тае прычыны, зрабіць на ўзор (паводле ўзору).

НЯСЛУШНА: беларус па пашпарце, па зьвестках агенцтва, па загадзе дырэктара, па дамове, роўныя па памеры, бегчы па лесе, захады па ўдасканаленьні, сустракацца па панядзелках, па вечарах шмат размаўлялі, сказаць па сакрэту, выбраць па сваім густу, па той прычыне, зрабіць па ўзоры

Замест «для» (каб выразіць прызначэньне): каб + пачатковая форма дзеяслова; прыметнік + назоўнік; на + назоўнік; + давальны склон

СЛУШНА: тэкст на пераклад, загад жаўнерам, працоўныя прылады, вучнёўскі падручнік, нашто / навошта?

НЯСЛУШНА: тэкст для перакладу, загад для жаўнераў, прылады для працы, падручнік для вучняў, для чаго?

Замест «пры»: падчас (пад час, у час, у часе); дзеепрыслоўе; за + назоўнік

СЛУШНА: падчас (пад час, у час, у часе) назіраньня / наведваньня, назіраючы, наведваючы; ацэньваючы; за кіраўніком Давыдовічам

НЯСЛУШНА: пры назіраньні / наведваньні; пры ацэнцы; пры кіраўніку Давыдовічу

 2. Суфіксы -ава-, -ява- больш уласьцівыя нашай мове (чым -ірава-, -ырава-).

СЛУШНА: капіяваць, прагназаваць, кадаваць, камэнтаваць, праектаваць

НЯСЛУШНА: капіраваць, прагназіраваць, кадзіраваць, камэнціраваць, праекціраваць

 3. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім- (-ым), -ўш- не характэрныя нашай мове. Выкарыстоўваем суфіксы -л-, -т-, -ан-, -ен- (зрэдку -ён-) або прыметнікі, канструкцыі зь дзеясловамі, назоўнікі

СЛУШНА: усё існае, сёньняшнія праблемы, актуальны стан, цяперашнія ўмовы, наступны год, гэты этап, наяўныя абмежаваньні, сённяшні момант, цяперашні клопат, дзейныя асобы, працаўнік, ахвотнік

НЯСЛУШНА: усё існуючае, існуючыя праблемы, існуючы стан, існуючыя ўмовы, будучы год, бягучы этап, бягучыя абмежаваньні, бягучы момант, бягучы клопат, дзеючыя асобы, працуючы, жадаючы

 4. Часьцей ужывайце «пра» (замест «аб»)

СЛУШНА: пра кампанію, пра спаборніцтва, пра паперу, пра гэта, пра аб’ект

НЯСЛУШНА: аб кампаніі, аб спаборніцтве, аб паперы, аб гэтым, аб’екце

 5. Нашай мове больш характэрныя поўныя формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. (Кароткія ўжываюцца абмежавана)

СЛУШНА: навіны агучаныя, рысы характэрныя, Беларусь зацікаўленая

НЯСЛУШНА: навіны агучаны, рысы характэрны, Беларусь зацікаўлена

 6. Памятайце пра найвышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў — не падмяняйце яе вышэйшай

СЛУШНА: найцікавейшы (самы цікавы) у сьвеце, найбуйнейшы (самы буйны) ў Беларусі, найлепшыя дасягненьні, найцікавейшы (самы цікавы) у сьвеце

НЯСЛУШНА: цікавейшы ў сьвеце, самы найцікавейшы, самы найцікавы ў сьвеце; буйнейшы, самы найбуйнешы, самы найбуйны ў Беларусі; лепшыя дасягненьні, самыя найлепшыя дасягненьні; цікавейшы ў сьвеце, самы найцікавейшы, самы найцікавы ў сьвеце

7. Няма патрэбы ўскладняць разуменьне — як гаворым, так і пішам.

Часьцей ужываем:

дзеясловы незалежнага стану (замест пасыву),

аднаслоўныя дзеясловы, а не грувасткія канструкцыі (дзеяслоўныя назоўнікі, іншыя канцылярскія выразы).

Беларуская мова, як і многія іншыя эўрапейскія, разьвівалася як мова народная: як гавораць, так і пішуць. Мовы народаў з больш аўтарытарнай гісторыяй (Расея, Кітай) адрозьніваюцца складанасьцю пісьма, якое адарвалася ад вуснай гаворкі і дыктуе людзям такі стыль маўленьня, які звычайны чалавек у штодзённым жыцьці не ўжывае.

Беларускай мове ўласьцівая кароткасьць. Залішняе «расьцягваньне» простых словаў суфіксамі і прыстаўкамі — гэта ўплыў канцылярызмаў расейскай мовы.

СЛУШНА: яны заявілі, будзе прызначаная кіраўніком, рэгулюе, кіруе, разьвівае, есьці, даваць (паслугі, грошы), дапамагаць, сказаць, паведаміць, пазычыць, управа, заява, зьмены, абавязкі

НЯСЛУШНА: імі была зробленая заява, кіраўнік прызначыць, ажыцьцяўляе рэгуляваньне, забясьпечвае кіраваньне, ажыццяўляе забесьпячэньне разьвіцьця, выкарыстоўваць у якасьці харчаваньня, прадастаўляць, аказваць, прадугледжваць (паслугі, фінансаваньне), ажыццяўляць дапамогу, давесьці да ведама, даць у карыстаньне, упраўленьне, заяўленьне, зьмяненьні, абавязацельствы

 8. Прыназоўнік з-за ў нашай мове варта ўжываць толькі ў дачыненьні да прасторы: сонца ўзьнялосяз-за лесу, вылез з-за стала. Паказваючы, што ёсьць прычынай чаго-небудзь.

Замест з-за ўжываем: праз, дзеля, ад, з прычыны ды інш.

СЛУШНА: не прыйшоў праз хваробу, спазьніўся праз калегу, меў дзеля гэтага вялікі клопат, голас задрыжэў ад хваляваньня, не працаваў з прычыны аварыі

НЯСЛУШНА: не прыйшоў з-за хваробы, спазьніўся з-за калегі, меўз-за гэтага вялікі клопат, голас задрыжэў з-за хваляваньня, не працаваў з-за аварыі

 9. Назоўнікі з суфіксамі -цель-, -шчык- не самыя характэрныя для беларускай мовы. Шукаем нашыя адпаведнікі.

СЛУШНА: замоўца, дарадца, мсьціўца, помсьнік, прыбіральніца, мысьляр

НЯСЛУШНА: заказчык, дарадчык, мьсьціцель, прыбіральшчыца, мысьліцель

 10. Ня блытаем вышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў (можна паставіць пытаньне які, якая, якія?) з вышэйшай ступеньню параўнаньня прыслоўяў (можна паставіць пытаньне як?, звычайна ўжываецца зь дзеясловам).

СЛУШНА: дэльфіны разумнейшыя за іншых жывёлаў, мая сястра маладзейшая за мяне

НЯСЛУШНА: дэльфіны разумней за іншых жывёлаў, мая сястра маладзей за мяне

 (з Наша Ніва)

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s