Мікола Кандратаў. На знос аўтавакзала «Маскоўскі»

– Тата, тата! Чорт лезе ў хату!

– Хай лезе, абы не маскаль.
Старадаўняя беларуская прыказка.

Чем дальше от Москвы – тем люди лучше.
Современная русская поговорка.

 

Сонца – бы ў траўні. Вакзал перад смерцю
нібы нам нешта імкнецца сказаць –
мо пра крамлёўскія мары-намеры?..
Цяжка вясной маладым паміраць.

Памяць яго не ўшануюць бярозкі,
і не запаляцца свечак агні.
Хутка ўзнясецца тут гонар маскоўскі,
каб на “халопаў” глядзець з вышыні.

Лепей пасаджаным быць на іголку,
каб у палон не забралі, бы Крым,
здрадзіўшы слову не ў прыклад манголаў –
нібыта Трэці баронячы Рым?..

Не рэвалюцыя ў тым вінавата –
прага прасторы вярэдзіць нутро.
Крадуцца шчупальцы ўсходняга брата,
з шара зямнога ладкуючы трон.

Лезуць праз вокны – не бачаць парога?
Слёзна ў іх мроях вішчаць Віскулі…
Не называйце “маскоўскім” нічога,
каб не прысвоілі зноў маскалі!

(узята з Фэйсбук Аксана Спрынчан)

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s