АДЗІНЫ КАНЕЦ (мёртвым героям і здраднікам грамадзянскіх войнаў)

Назавуць цябе героем…

А табе ўжо ўсё адно.

Там, дзе ты сплываў крывёю –

Мухі. Нібы ты – гаўно.

Назавуць паганым здрайцам –

Тая ж самая лухта.

Ты хацеў жывым застацца,

Але Бог рашыў не так.

Пахаваюць безыменным

Без кляйма, прамоў ды слёз –

Усё роўна неадменны

З мёртвымі падзеліш лёс.

А наогул не зарыюць,

Кінуць косткі груганам –

плям з сумлення не адмыюць,

у душу камень не кінуць,

з рая ў пекла не абрынуць,

З прорвы ў неба не падкінуць,

Не прынізяць і не ўздымуць:

Ты абраў дарогу сам…

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s