Натальля Арсеньева. МОВА

Мова нашая –
Выкутая з золата – Не йржавее,
Блішчыць,
Зіхаціць.
Гэта мова паэтаў і волатаў,
Скарб, які нас трымаў пры жыцьці.
Каб ня мова,
Даўно мы б растаялі,
расплыліся імглой між чужых,
зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю…
Але з мовай –
І мы будзем жыць.
Будзем жыць!
Днямі яснымі, новымі,
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытняя
І васільковая,
Несьмяротная Беларусь!

Натальля Арсеньева

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s