Паходная песня

Пасцялі, дарога, нам абрус, 

Прачыняй, вясёлка, браму!
На прыгоды мы трымаем курс,
Пачакай нас дома, мама! 

А калі не хочаш нас чакаць –
Выпраўляйся з намі проста!
Прывітанне, сонца, лес, рака!
Мы да вас ідзем у госці!

На спіне заплечнік як гара.
Падганяем лямкі зручна.
У дарогу, сябра, нам пара!
Пачакай нас дома, Жучка!

А калі не хочаш нас чакаць –
Выпраўляйся з намі проста!
Прывітанне, сонца, лес, рака!
Мы да вас ідзем у госці!

Трэба кепку казырком назад –
Будзе выгляд заліхвацкі!
За парог выходзіць наш атрад.
Пачакайце дома, цацкі!

А калі не хочаце чакаць –
Дык давайце з намі проста!
Прывітанне, сонца, лес, рака!
Мы да вас ідзем у госці!

Памахаў бабулі я рукой,
Развітаўся я з сястрычкай.
І нарэшце рушылі… Пастой!
Пачакай нас, электрычка!

Ды цягнік не хоча нас чакайць!
Ён з-пад носа з’ехаў проста!
Выбачайце, сонца, лес, рака,
Не патрапілі мы ў госці…

Сонца пасміхнулася з нябёс.
Суцяшаюць мама і сястрычка:
Пачакайце наракаць на лёс:
Хутка зноў прыедзе электрычка!

А калі не хочаце чакаць –
Пехатой шыбуйце проста!
Прывітанне, сонца лес, рака!
Мы ідзем да вас у госці!

Advertisements
This entry was posted in песні and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s