Каму лепей?

Брату сёлета касцюм падарыла мама,
чаравікі з матузком і партфель таксама. 
Братка сёння рана ўстаў, ён партфель складае,
чаравікі чысціць сам, гальштук папраўляе.

Як зайздрошчу я яму, голасна ўздыхаю:
– Ну чаму, чаму, чаму я яшчэ малая?
Ну чаму ізноў садок? Зноў гуляць у краму,
Сыпаць у вядро пясок… Так нячэсна, мама!

Брат з партфелем на ўрок, здабывае веды –
я з мядзведзем у садок і адразу снедаць.
Будзе брат пісаць, лічыць, як настаўнік скажа.
Мне ж мядзведзя навучыць трэба есці кашу.

У садку багата спраў: танчым, клеім, лепім…
І задумалася я: а каму з нас лепей?
Ці ж у брата будзе час для забаў вясёлых?
Але ўсё ж такі пайду я налета ў школу!

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s