Георгій Ліхтаровіч. САКАВІЦКІ САНЕТ

Звячэлы сум апанаваў муры
І лёхі занядбанага касцёла.
Вясёла тут жыве адно амёла
На ўчэпістай бярозе ў алтары.

Вясна, а свет нагамі дагары
І на душы па-сакавіцку гола…
А побач па-савецку вучыць школа –
Бязверна ў ёй мадзеюць шкаляры…

У прышласць слаба верыцца, калі ты
Даўно забыў тутэйшыя малітвы,
Не бачыш свет з-за ўладных аканіц.

Калі народ марнее паспаліты,
Заўжды на ім квітнеюць паразіты
І тут няма ніякіх таямніц.

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s