ПРЫГОДЫ БІБІГОНА. Канец

 

Цынцынэла пасялілася ў нас разам з братам, у лялечным дамку, і, зразумела, мы ўсе пастараемся, каб ёй жылося добра і вольна. Я купіў ліліпутам цудоўныя яркія кніжкі з малюнкамі, і калі пойдзе дождж альбо снег, абодва чытаюць іх цэлымі днямі, хутка прабягаючы ўсю старонку ад  слова да слова, ад радка да радка.

А калі надыдуць Каляды, я схаваю сваіх маленькіх сяброў у кішэню паліто, і мы пойдзем на елку. Уяўляю сабе, як узрадуюцца дзеці, калі на свае вочы пабачаць Бібігона і ягоную прыгажуню-сястру, пачуюць ягоныя задзірыстыя словы.

 

Але я заранёў прашу вас, калі на елцы, альбо ў тэатры, ці ў цырку, ці ў метро вы ўбачыце Бібігона й Цынцынэлу, не хапайце іх рукамі, бо вы можаце знянацку зрабіць ім балюча! І няварта тармашыць Бібігона – ён ліліпут, яго лёгка скалечыць. І не дражніцеся з ім, ён крыўдлівы. Скажаце яму грубае слова, ён раззлуецца, выхапіць свій меч і накінецца на вас як на ворагаў.

 

Але калі ён адчуе, што наўкол яго сябры, ён будзе  рады пагуляцца з вамі, а потым ускараскаецца на спінку высокага крэсла і да позняга вечара будзе распавядаць вам пра свае прыгоды і подзвігі, пра баі з акулай Каракулай, пра падарожжа ў краіну Чароўных Кветак, пра адзінаборства з марскім бальшуном Курындам і шматлікія іншыя прыгоды, пра якія яшчэ НІХТО НІКОЛІ НІЧОГА НЕ ЧУЎ!

Пераклад Алены Церашковай

Advertisements
This entry was posted in Вершы, казкі, пераклады and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s