ПРЫГОДЫ БІБІГОНА. Прыгода трэцяя: Бібігон ды павук

Ні хвіліны ён на месцы не сядзіць.

То ён пеўня даганяе,

Верхам на яго сядае,

Скача з жабкамі ў ваду

Ці гуляе ў чакарду.

Забяжыць ён у гарод,

Дзе гарох паўзе на плот,

І гарохам тым цаляе

Ў павука. Павук трывае.

Цэлы дзень павук маўчаў.

Ды нарэшце зазлаваў

І пад столь у свой куток

Бібігона завалок.

А каб шкоды не рабіў,

Так цянётамі спавіў –

Нібы муха, той павіс

Проста галавой уніз.

Крычыць і рвецца Бібігон,

У ліпкай сетцы б’ецца ён…

І проста ў місу з малаком

Урэшце плюхнуўся кулём!

Бяда! І крыкаў не чуваць!

Вось так, дарэмна, прападаць…

Ды раптам з цёмнага кутка

Рапуха выпаўзла, так-так,

І лапку падала яму,

Нібыта роднаму свайму.

І пасміхнуўся Бібігон,

І цераз міг імчаўся ён

Праз двор і сад на сенавал.

І там паўвечара скакаў

То з пацучыхаю сівой,

То з вераб’іхай маладой.

А па вячэры – на футбол.

Забіў ён мышаняці гол.

Вярнуўся рана, на зары.

Спаў у Барбоса ў кануры.

Пераклад Алены Церашковай

Advertisements
This entry was posted in Вершы, казкі, пераклады and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s