ГАЛАСЫ З ТАГАСЬВЕТУ. Георгі Станкевіч

Вы не турбуйце нас
сьвяточнымі салютамі –
яны як трасеры
у наступах праваленых.
Бо не для гэтага
сыходзілі ў пакутах мы,
каб нашым подзьвігам цяпер
сьпекулявалі вы.

Мы тут ляжым –
і радавыя і палкоўнікі,
у нас тут мір даўно,
і крыўды ўсе забытыя.
Ды чуткі ходзяць,
што ў вас правяць баль чыноўнікі,
як і раней,
яны – укормленыя, сытыя.

Каб не загады іх
з бязглуздымі атакамі,
ня пёрлі ў бой нас,
навабранцаў неабстрэляных,
мы б не ляжалі тут,
раздушаныя танкамі,
касьцямі нашымі Еўропу
не засеялі б.

Мільёны нас
на ўзгорках ціхіх і на ўзмежачках,
хто захлынаецца
няспраўджанымі думамі:
уся Еўропа столькі год
спакоем цешыцца,
а ў нас вайна пра заканчэньне
і ня думае.

Зноў феерверкі,
і затворы зноўку клацаюць,
шугае ўвысь
імперскіх захапленьняў полымя.
О, як ім хочацца
за дзірачку на лацкане
пачаць вайнушку пераможную,
вясёлую!

Клянуцца, быццам нам
хтось пагражае смутаю,
бо мусяць планы абяліць
свае правальныя…
А ўвесь народ, як ад захопнікаў,
пакутуе,
і вымірае
пад страшэннаю навалаю.
04.04.2014

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s