ПРЫГОДЫ БІБІГОНА. Прыгода другая: Бібігон ды галёша.

Але каб вы толькі ведалі, які ён гарэза, які няўрымса!

Патрапіла хлопцу галёша мая,

Малы пацягнуў яе да ручая.

Паплыў, і крычыць на ўсё горла:

“Наперад,  мой човен, да мора!”

Але наш герой не заўважыў:

Галёша “прасіла кашы”.

Вяслом не паспеў варухнуць,

Як раптам пачаў ён тануць!

Крычыць ён, і плача, і стогне.

Галёша ўсё тоне ды тоне…

Халодны, збялелы

ляжыць ён на дне.

Адно капялюшык

Па хвалях плыве.

Ды хто гэта рохкае ля ручая?

Гэта любімая наша свіння!

Схапіла яна чалавечка,

На ганак прынесла малечу.

Унучкі прыбеглі і ледзьве не плачуць:

Такім Бібігона даводзіцца бачыць!

Бедны ён, наш малы Бібігон!

Цалуюць яго, абдымаюць яго,

Нібыта адзінага сына свайго.

У ложак нябогу паклалі,

Пяшчотна яму напявалі:

“Баюшкі-бай, Бібігон!

Спі-засынай, Бібігон!

А той раптам коўдру скідае,

Вавёркай на шафу ўзлятае,

На  вечка скарбонкі ўстае,

Выхвальную песню пяе:

“Я – славуты капітан,

І не страшны мне ўраган!

Заплыў быў я днямі ў Сіднэй,

А сёння паехаў далей.

Калі абмінаў Барнаул,

Забіў чатырнаццаць акул!”

Што паробіш, такі ён хвалько. Я хацеў быў сказаць, што выхваляцца ганебна, але ў той жа момант малы ўцёк на двор – да новых прыгод і свавольстваў.

Пераклад Алены Церашковай

Advertisements
This entry was posted in Вершы, казкі, пераклады and tagged , , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s