Наш Супер-тата

Бабуля кажа: тата-

Сапраўдны абібок.

І шмат чаго па хаце

Даўно зрабіць бы мог.

Дзядуля кажа: тату

Сур’ёзным трэба быць,

Рабіць кар’еру варта

І грошы зарабіць.

А я такога тату нікому не аддам!

Мы з ім будуем яхту – я буду капітан!

Мы клеім з ім мадэлі, малюем караблі…

І проста не паспелі канапу засцяліць!

Не ведае бабуля,

Як гэтак можна жыць.

Не ведае дзядуля,

Як гэткім можна быць.

Хай тату крытыкуюць

Радня ды сваякі,

Мы ведаем з матуляй:

Нам трэба вось такі!

Татулечка прыгожы, дарма не траціць слоў,

І падцягнуцца можа аж дваццаць пяць разоў!

Ён майстра на ўсе рукі, не любіць сумаваць

І нават сам камп’ютар умее выключаць!

І я такога тату нікому не аддам!

Мы з ім будуем яхту – я буду капітан!

Мы клеім з ім мадэлі, малюем караблі…

І проста не паспелі канапу засцяліць!

15.02.2014 Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, песні and tagged , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s