Георгі Станкевіч Я ПАСЛАЎ СМС-ку ВЯСЬНЕ…

Я паслаў СМС-ку Вясьне,
што жыве у выгнаньні,
і якую з-за мора бяз візы
да нас не пускаюць.
Я паслаў СМС-ку, ў якой
прызнаваўся ў каханьні.
Напісаў: “Прыязджай!
Тут чакаюць цябе і кахаюць!”

А адказу няма.
Вось ужо і гадоў шмат мінула.
Толькі неяк у сьнежні
данесьліся цьмяныя чуткі,
што яе хтось параніў нібыта
атрутнаю куляй,
што яна на Майдане была,
акрыяе ня хутка.

Вось і ўсё.
Выбачайце, чакаў хто працягу,
хто надзеямі жыў,
хто сустрэчай зь Вясной гэтай мроіў.
Не каханьнем Вясну спакушаюць –
бясстрашшам, адвагай.
А яны, як вядома,
ўласьцівы выключна героям.
29.03.2014

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s