Мікола Арочка Душа роднай мовы

У мовы маёй, нібы ў чалавека, –
Прыгожае цела, жывая душа.
То ж вам не чужацкі жаргон-недарэка
З нахабствам прыблуды і прыбыша.

У ім, як забруджаным лесе, ў жаргоне –
Бляшанкі, бутэлькі, лаўжы, як вужы.
А родную мову, хоць вечна ў загоне,
Ратуе жывучасць яе душы.

Як чыкае з форсам жаргон бюракрата!
Пагарда чынуш задзірае насы.
Ды дзіўна: іх штаты і ўсе апараты
Не створаць ні твора сапраўднай красы!

Жаргон – напракат – для экспансій прыдатны,
А твору ж патрэбна крынічка душы,
Народнай душы – і спагады, і праўды,
І моўнай душы,
што не ўздзець на крыжы!

“Трасянка” – калечанне моўнага цела,
На ім ужо колькі рубцоў і шрамоў!
Але пад рубцамі трымціць, як трымцела,
Душа адной з самых прыгожых моў!

Яна, пэўна, ў квантах нябачных разліта,
То вымкне са спадчыны звонам, слязой,
То ўзыйдзе травой, стане зернямі жыта,
То гукамі слоў, што палоняць красой.

Здаецца, красе, патаптанай, абнылай,
Не ўстаць з бездухоўнай цямноты-глушы.
Ды чую: пульсуе творчая сіла,
Нязводная сіла
моўнай душы!

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s