Сябрам, што 25 сакавіка 2007 апоўдні гулялі каля ГУМа.

Добры вечар! На памяць пішу вам –

Толькі ўчора стаялі ж побач,

І натоўп быў яшчэ не шумны –

Не крычэў ані “Ганьба!”, ні “Хопіць!”

Прашмыгнула калона шэрых –

І народ пацягнуўся з-за рога.

Мерна крочыў бязлікі шэраг:

“Разойдитесь! Дайте дорогу!»

Пару соцень давалі рады.

І рабілі усё, што трэба,

Каб спакойныя словы праўды

З мегафона ўзляталі ў неба.

Сонца песціла ды ўсміхалася

Ўсім аднолькава беларусам:

І адкормленым чорным амбалам,

І дзяўчатам, хлапцам бязвусым.

Словы звонкія над натоўпам –

Пра свабоду, пра мір, пра еднасць.

Пацукі у цывільным зноўку

Дэманструюць “паліткарэктнасць”.

Далучаюцца новыя сотні –

Вырастаюць новыя роты.

Успрымаецца ўжо спакойна:

Неадменны закон прыроды!

І са смехам сказаў мне сябра:

– Не бяры ты да галавы!

Добра, стрэліся мы з АМАПам.

А каб не  – што рабілі б мы?..

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s