Такі народ…

* * *Ён выжыў, дзе ня ўмерці немагчыма,
І не сатлеў, дзе нельга не згарэць,
Адна ў яго, нібы душа, — Айчына,
Такая ж немінучая, як сьмерць.
Такая ж непазьбежная, як Слова,
Што каб параніць, выбера свой час…
І мой народ не выракаўся мовы —
Яна часамі пакідае нас.
Пакіне ды ўсё роўна, быццам косьць,
Праз год, праз сто, а горла не міне,
Яна — як Бог, які ўсё роўна ёсьць,
Ўсё роўна, верыш ты ў Яго ці не…
Бог… Ён адзін над змогай і зьнямогай,
Хай сабе розных любім мы багоў,
І нават той, хто ненавідзіць Бога, —
Ён гэтым самым верыць у Яго.
А нам баліць прызнацца і прызнаць,
Што не заўжды народам мусім звацца…
А як няма нам сілаў бунтаваць,
Адкуль жа столькі сілаў — пакарацца?!

Узята з фэйсбук Павел Змітрук
Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s