Вітайся слушна

Здаецца, няма нічога прасцейшага, чым вымавіць калегам хуткае: “Здарова, Макс!” ці “Прывітанне, Галіна Іванаўна!” і паглыбіцца ў свае справы. Аднак ці па-беларуску гэта? Ці не пакрыўдзілі мы каго?
Агульнавядома, што ў рускамоўным асяроддзі прыняты зварот з імем па бацьку: Дзмітрый Сцяпанавіч, Наталля Мікалаеўна. А ці ведаеце вы, што ў беларусаў ветлівыя звароты зусім іншыя – “спадар” і “спадарыня” (уваходзяць ва ўжытак “пан” і “пані”)? І ніякага імя па бацьку! А пайшло гэта з далекай мінуўшчыны – “Вялікімі гаспадарамі” называліся літоўскія князі. Пазней з’явіліся ў мове высакародныя “спадар” і “спадарыня”. У звароце да чалавека гэтая форма ўжываецца з імем: спадар Віктар, спадарыня Святлана. Калі вы некаму распавядаеце пра чалавека, то форма “спадар” далучаецца да прозвішча: спадар Іваноў, спадарыня Дароніна. Аднак без імя ці прозвішча зварот “спадар” ужываць не пажадана. Выраз: “Гэй, спадару!” нават набывае адценне вульгарнасці.Слова “Прывітанне”, нягледзячы на даволі шырокую распаўсюджанасць, лепей не ўжываць у беларускай мове, бо гэта калька з рускага слова “Привет”. Беларуская мова мае свае, нічым не горшыя адпаведнікі: “Здароў!” ці “Здарова!”Але ж чаму Макс, з якім мы шчыра павіталіся напачатку артыкула, павінен пакрыўдзіцца? Бо мы абразілі яго мужчынскую годнасць! “Здарова!” можна казаць толькі прадстаўніцам жаночага полу, у дачыненні ж да мужчын неабходна ўжываць толькі слова “Здароў!”

Такім чынам, уявіце сабе: раніца, офіс і… “Здароў, Макс!”, “Мае вітанні спадарыне Галіне!” ці проста “Дабранак усім!”

Складана? Нічога! Не за дзень Вільня станавілася!

Advertisements
This entry was posted in навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s