У.ВЫСОЦКІ

Зноў мужчыны пайшлі за парог,
Не ў пару пакідалі пасевы,
Не чутно іх вясёлага сьпеву
Ў цішыні анямелых дарог.

Выцякаюць з калосьсяў зярняты –
Гэта сьлёзы нязжатых палёў,
І вятры над краінай крылата
Усхадзіліся зноў.

У паход! Няхай коні ляцяць!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
А вятры, што імчаць наўздагон, няхай песьцяць вам сьпіны…
І да родных вяртайцеся зноў,
Вербы плачуць па вас,
Ля платоў пассыхалі бяз вашых усьмешак рабіны.

Мы ў высокіх жывём церамах –
Не ўвайсьці ў нашы хаты нікому:
Адзінокасьць, чаканьне і стома
Пасяліліся ў нашых дамах.

Не халодзіць намуляных шыяў
Бель кашуль, што ў акутых куфрах,
І прыеліся песьні старыя
І навязьлі ў зубах.

У паход! Няхай коні ляцяць!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
А вятры, што імчаць наўздагон, няхай песьцяць вам сьпіны…
І да родных вяртайцеся зноў,
Вербы плачуць па вас,
Ля платоў пассыхалі бяз вашых усьмешак рабіны.

Усё болем адзіным гарыць,
І гучыць з усё новым адценьнем
Векавечны надрыў галашэньняў
Рэхам нашых малітваў старых.

Мы сустрэнем вас пешых і конных,
Хай скрываўленых, зьбітых – любых, –
Толькі б вас не забіла ў пагоні,
Вас чакаем жывых!

У паход! Няхай коні ляцяць!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
А вятры, што імчаць наўздагон, няхай песьцяць вам сьпіны…
І да родных вяртайцеся зноў,
Вербы плачуць па вас,
Ля платоў пассыхалі бяз вашых усьмешак рабіны.
28.10.2013 Георгі Станкевіч

Advertisements
This entry was posted in пераклады, песні and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s