У.ВЫСОЦКІ ТУТ ВАМ НЕ РАЎНІНА

Тут вам не раўніна, тут вечны бой:
Ляцяць лавіны суцэльнай сцяной,
І за каменяпадам зноў каменяпад.
І можна сысьці, абрыў абысьці,
Але нам нельга, мы мусім ісьці,
Бо будзе здрадай павярнуць назад.

Хто тут не бываў, не рызыкаваў –
Той сам сябе не распазнаў,
Няхай дзесь унізе ён зоры хапаў рукой.
Ніколі не стрэнеш ля ціхай вады
За мірна пражытыя ўсе гады
Дзясяты адсотак ад прыгажосьці такой.

Пра ўсё на сьвеце забыўся сьвет,
І не падобны на манумент
Той камень, чыю ўпартасьць ты перамог.
Як Вечным агнём палымнее днём,
Вяршыня зіхаціць ільдом,
Якую пакарыць ты яшчэ ня змог.

Няхай на размовы табу няма,
Але ж ніхто не загінуў дарма,
Дый менш, чым ад прастудаў і ад віна.
І пойдуць другія маршрутам тваім,
І шчасьце ўсё ж усьміхнецца ім,
І гор непрыступных пад ногі ўпадзе сьцяна.

Адвесна ў нябёсы – наперад давай,
І на шанцаваньне надзеі ня май:
Ў гарах ненадзейныя камень, і лёд, і скала.
І мы спадзяёмся на дужасьць рук,
Сяброўскія рукі, забіты крук,
І молімся, каб страхоўка не падвяла.

Мы рубім прыступкі… Яшчэ паднажаць!
Няхай ад напружаньня ногі дрыжаць,
І сэрца імкліваю птушкай ірвецца з грудзей.
Ўвесь свет на далоні – даверся яму,
І толькі крыху пазайздросціш таму,
Каго вяршыня ў блакіт яшчэ павядзе.

пераклад Георгія Станкевіча

Advertisements
This entry was posted in пераклады, песні and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s