Мініятура”Пчолы”

Мініятура”Пчолы”

Дзейныя асобы: Пчолка ды Труцень.

(Выходзіць Труцень з флейтай, пазяхае, пацягваецца)

Т – Якая прыгожжжая раніца… Была! Бо ўжжжжо сонейка высока, неўзззабаве абед. Вернуцца зззз луга працавітыя пчолкі… А я хто? Вы жжжж думаеце, я – пчала, якая празззпала на працу? А возззь і не! Я – Труцень! Вольны мазззтак!

(пачынае граць на флейце. Прылятае Пчала)

П – Вой, зззтамілася я… Зззза раніцу 300 кветак абляцела! А ты, Труцень, усё лайдачыш! (Труцень працягвае граць) Жжто маўчыжж? Калі працаваць пачнежж?

Т – Адчапіся, Жжжужжжа, я ззззаняты! (працягвае граць)

П – Ён ззззаняты! Спадарства, вы чулі? Ён зззаняты! Як мёд езззці, дык ты вольны, а як працаваць – зззаняты!

Т (апускае флейту) – Кожжжнаму сваё!

П – Ды ты на лузззе ніводнай кветкі не паззззнаежжжж!

Т – Пазззнаю! Я пра кветкі ўсё ведаю!

П – Тады адгадай зззагадку!

Беларускай ружай клічуць.
Пчолкі кветкі ёй казычуць.
Як пялёсткі абляцелі –
Хутка і плады паспелі.
Толькі есці іх не варта.
Лепей кінуць у гарбату.
Мноства розных вітамінаў
назапасіла …                  (шыпшына)

Т – Жжто жж гэта? Падкажжыце, хто ведае!

(калі ніхто не ведае, адказвае сам)  Ага! Жыпжына!

П – Правільна, шыпшына. Але гэта ты выпадкова адгадаў! Давай яжжжчэ!

. Краску клічуць пустазеллем:
рвуць усе, ніхто не сее.
Пчолкі ў жыта залятаюць,
неба кропелькі шукаюць.
Ведае, напэўна, кожны
Нашы сціплыя…..     (валошкі. )

Т – Зззараззз… мне падкажжуць…

Валожкі!

П – Ізноў правільна! Валошкі! Возь табе апожжжняя зззагадка!

Паміж двух лістоў – драточак.
На драточку – сем званочкаў.
Пчолкі ў званочкі б’юць
І мядок дамоў нясуць.
І ў лісточках, і ў кветках
І атрута ёсць, і лекі.
Можа , некалі пасадзіш
Ты на клумбе белы…    ( ландыш. )

Т – Ззздагадаліся? Падкажжжыце!

Ландыжж!

П – Сапраўды так! А вось яжжчэ…

Т – Хопіць! Цяпер я ззззагадваю!

Тая кветка расцвітае, калі пчолы не лятаюць!

П – Узімку??

Т – Не, ўлетку.

І штогод яна цвіце ў адзін і той жа дзень.

П – У які-такі дзззень?

Т – Усе ведаюць яе, хоць не бачылі яе.

П – Нябачная кветка? Такіх не бывае!

Т – Усе кажуць: не бывае, але кожны год шукаюць!

П – Скажжжы яшчэ раззз!

Т – Тая кветка расцвітае, калі пчолы не лятаюць!

І штогод яна цвіце ў адзін і той жа дзень.

Усе ведаюць яе, хоць не бачылі яе.

Усе кажуць: не бывае, але кожны год шукаюць!

П – Ведаю, ведаю! Я ззздагадалася! А вы зззздагадаліся? Толькі не кажжжыце нікому! Гэта – сакрэт!

(спяваюць песню пра папараць-кветку на матыў песенькі з мультфільма “Шёлковая кісточка”)

Там, дзе сцежачка робіццца вузкай,
Там, дзе водзяць дубы карагод,
Таямніца зямлі беларускай
Расцвітае ўначы раз на год.

Дзесьці там, дзе пушчанскія нетры
Сэрца краю майго берагуць,
Загараецца папараць-кветка,
Што кветкай шчасця завуць.

І штогод (так вядзецца спрадвеку)
На Купалле ў начное расе
Кожны мкнецца знайсці мару-кветку,
Ды знаходзяць, вядома ж, не ўсе.

Дзесьці там, дзе пушчанскія нетры
Сэрца краю майго берагуць,
Загараецца папараць-кветка,
Што кветкай шчасця завуць.

Аўтар – Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in сцэнары and tagged , , , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s