ПРАВАЯ ДЫ ЛЕВАЯ

У мяне ёсць дзве рукі.

Толькі дзе якая?

Дзе тут правая рука?

Зараз адгадаю!

Праваю рукой пішу,

Валасы ёй прычашу,

І трымаю лыжку,

І гартаю кніжку.

І вітаюся з табой

Зранку праваю рукой.

Ну, а левая рука

Для чаго мне трэба?

За сталом трымаю ў ёй

Я кавалак хлеба,

Мне без левае рукі

Ў дошку не забіць цвікі,

Ані кубак не памыць,

Ані гузік не прышыць.

Там, дзе правая рука

Справу пачынае,

Там і левая рука,

Ёй дапамагае.

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s