Георгі Станкевіч І НЕ ЗІМА, І НЕ ВЯСНА…

І не зіма, і не вясна –
прырода быццам звар’яцела,
хоць сьвецяць зоры давідна,
і не даймае так здранцьвеласьць.І не вясна, і не зіма,
а неба зорнае, як квецень…
Чагосьці важнага няма,
што мусіць кожны мець у сьвеце.

Каляды. Гэткіх не было
на памяці маёй ніколі,
каб зь неба зорнае крыло
ня сыпала сьнягоў даволі.

Каб не ўсьміхалася зіма
сваёю ўсьмешкай белазубай…
Каб так раскашаваў падман
тут, на маёй радзіме любай.

І не зіма, і не вясна…
Але ж мы дачакацца мусім,
калі разьведае яна
шлях зь Кіева да Беларусі.

Калі пралескай хоць адной
засьвеціцца ў густым тумане,
калі народ прачнецца мой
аднойчы на сваім Майдане.

Advertisements
This entry was posted in Вершы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s