ЯК ДАНІК І ДАНУТА ПАДАРУНКІ РЫХТАВАЛІ

 

Марына: – Данік! Данута! Хадзіце сюды, размова ёсць!

Данік (незадаволена): – Чаго табе, Марынка? Мы ў хованкі гуляемся, а ты замінаеш!

Данута: – Кажы хутчэй, што трэба! У нас часу няма!

Марына: – Вы памятаеце, што хутка Новы год?

Данік і Данута (хорам): – Памятаем!

Данута (пакрыўджана): – Гэта мама не памятае! Я ёй кожны дзень нагадваю: трэба замовіць Дзеду Марозу новую ляльку, каб сама хадзіла ды размаўляла! А мама ўсё забываецца!

Данік (паблажліва): – Вось дурное дзяўчо! Верыць у Дзеда Мароза! Падарункі нам купляюць бацькі! Я вось тату так і сказаў: падары мне ровар, як у Петруся! І падзорную трубу!

Марына (задуменна): – Кажаш, дзеда Мароза няма?

Данік (пераканана): – Няма!

Марына: – Дзіўна, а хто ж мне тады гэтую паштоўку даслаў? (паказвае навагоднюю паштоўку)

Данута (падскокваючы): – Марыначка, пачытай!

Марына (урачыста): – Дарагія дзеці! Данута і Данік! Я захварэў, і магу не паспець павіншаваць усіх асабіста. Я прашу вашай дапамогі! Павіншуйце, калі ласка, тату, маму і бабулю з Новым годам! Дзякуй за дапамогу, ваш Дзед Мароз!

Данік (са шкадаваннем): – Эх, не будзе ў мяне ровара…

Данута (спалохана): – Вой, Марынка, а калі Дзед Мароз зусім не паправіцца?..

Марына (упэўнена): – Абавязкова паправіцца! Яму толькі трэба як след  адпачыць! Але хто ж тады ўсіх павіншуе…

Данік і Данута (разам): – Мы павіншуем! Мы справімся!

Марына: – Вось і добра! Падумайце пакуль, потым мне распавядзеце!(сыходзіць)

Данута: – Я ведаю, што я маме падару! Яна мне год таму ляльку падарыла. А лялька гэтая мне зусім не падабаецца! Вось і падару назад!

Данік: – А я тату падару свае старыя канькі! Мне яны усё роўна малыя!

Данута: – А што бабулі падарыць?

Данік: – Можа, кніжку пра калабка?

Данута: – Я гэтую кніжку сама люблю! Лепей твой футбольны мяч!

Данік: – А чым я гуляцца буду? (з’яўляецца Марына)

Марына: – Ну што, прыдумалі?

Данік: – Тату і маме прыдумалі, а бабулі – не.

Данута: – Таму што і кніжка, і мяч футбольны нам самім трэба!

Марына (здзіўлена): – Бабулі? Футбольны мяч? А, зразумела! Дык вы лічыце, што падарунак – гэта тое, што самім больш не трэба, так?

Данік і Данута (разам): – Так!

Марына: – Данік, што табе бабуля падарыла на дзень народзінаў?

Данік: – Шахматы! Такія прыгожыя – у двары ні ў каго такіх няма!

Марына: – А табе, Данута?

Данута: – Новы посуд для лялек!

Марына: – Вы былі рады падарункам, так?

Данік і Данута (разам): – Так!

Марына: -А ці ўзрадуецца бабуля, калі ей падарыць стары мяч?

Данік і Данута (разам): – Не…

Данута (капрызна): – А адкуль нам ведаць, што бабулі хочацца на Новы год?

Данік (сур’езна): – А я ведаю! Бабуля пруткі для вязання згубіла. А ў мяне кавалак дроту есць, я зраблю ёй новыя пруткі! І вушкі на іх загну, каб петлі не збягалі!

Марына: – Малайчына, Данік! А што вы вырашылі дарыць тату і маме?

Данік (няўпэўнена): – Ну… мы… хацелі… Марына, а можна, мы яшчэ падумаем?

Данута: – Мы ўсё зразумелі! Падарункі павінны прыносіць радасць і карысць! Нельга дарыць тое, што самому не трэба! І дарыць назад тое, што табе падарылі, непрыгожа, мне мама казала…

(Разбягаюцца. Потым выбягаюць.)

Данута – Марына! мы ўсё зрабілі!

(выходзіць Марына)

Марына: – Данік, Данута! Вам паштоўка ад Дзеда Мароза! (з’яўляюцца Данік і Данута)

Данік (нецярпліва): – Чытай хутчэй!

Марына: “Дзякуй вам, мае памочнікі! Тата, мама і бабуля вельмі ўзрадаваліся вашым падарункам. Пад елкай вас чакаюць лялька і падзорная труба! А ровар падару ўвесну, бо зараз ляжыць снег! Ваш Дзед Мароз.

Данік і Данута (разам): – Ура!

Данута: – Марынка! А мы ведаем яшчэ аднаго памочніка Дзеда Мароза! Гэта ты!

Марына: – Кожны чалавек пад Новы год можа стаць памочнікам Дзеда Мароза. І тады ўсім будзе весела!

А вы, сябры, дапамагаеце Дзеду Марозу?

Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in п'есы and tagged , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s