УЛЬЯНАВУ – ПОМНІКУ

Ты стаіш і глядзіш на мяне з вышыні –

Твар знаёмы з букварных гадоў.

Я табе прысягаў рухам правай рукі –

Будзь гатоў!-Заўжды гатоў!

 

Праляталі гады. Ты стаяў. Я сталеў.

Быць гатовым заўжды я ужо не хацеў.

І цябе я ўспрымаў, як адвечны дакор:

Нада мною стаяць да якіх будзеш пор?

 

Выбачай, Ульянаў, на гэтае плошчы

Нам з табою цесна, ты дарма затрымаўся.

За Савецкім раем мы ісці не хочам.

Беларусь імкнецца незалежнаю стацца.

 

Ты прымружываў бронзу суворых вачніц,

Нібы бачыў праз прызму часоў.

Іншы лысы з вусамі паўсюдна вісіць:

Будзь гатоў!-Заўжды гатоў!

 

Час нібыта ідзе. Мы нібыта стаім.

Б’е крывавы закат праз задушлівы дым.

Не чакаць жа да смерці. А значыць, пара!

І запальвае сэрцы свабоды іскра!

 

Прывітанне, Ульянаў! На нашае плошчы

Нездарма стаіш ты, як круты напамінак,

Што “вярхі” не могуць, “нізы” не хочуць –

Мы з табою жывем у іншай краіне.

 

Выбачай, Ульянаў, твае урокі

Мы запомнілі цвёрда, каб не паўтарацца.

У нябыт адыдзе крывавы злодзей.

Беларусы вартыя свабоднымі стацца!

Advertisements
This entry was posted in Вершы, песні and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s