ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА: ГІМНАСТЫКА ДЛЯ ВАЧЭЙ

АРЭЛІ (вочы ўгару-наніз)

Толькі сеў я на арэлі,

Як арэлі паляцелі!

Моцна я трымаюся,

Уверх ды ўніз гайдаюся!

І спяваю, і смяюся – анічога не баюся!

СЛОНІК ДЫ МУХА (вочы ўправа-улева)

Ёсць у слоніка два вухі.

На адно з іх села муха.

Дзе ты, муха? Дзе ты? Дзе? –

Муха знай сабе гудзе.

Трэба муху адшукаць

ды ад вуха адагнаць!

 

ПАВУЧОК (вочы апісваюць “банцік”)

Павучок цэлы дзень

сетку новую пляце.

Стол, парог. акно, сцяна –

ад відна і да відна!

так ён завіхаецца, рупіцца, стараецца.

А пабачыць гаспадыня –

паскідае павуцінне.

 

ГАДЗІННІК (вочы па кругу)

 

Наш гадзіннік прытаміўся,

Прыпазніўся ды спыніўся.

Раптам стрэлка – скок ды скок –

Паскакала ў іншы бок!

Тата наш гадзіннік зняў,

Батарэйку памяняў.

І ужо каторы дзень

Добра, спраўна ён ідзе!

 

ЧОРНЫ ВЕРШЫК (пальмінг)

Чорны-чорны-чорны дзень.

Неба чорнае, як цень,

А па небе тым высока

Танчаць чорныя аблокі.

Вось у чорны у гарод

Выйшаў чорны-чорны кот.

Гэты чорны-чорны кот

Сеў на чорны-чорны плот,

Лезе чорным языком

У міску з чорным малаком.

 

 

Advertisements
This entry was posted in Вершы, навучальныя матэрыялы and tagged , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s