Пераблытанка

Закрычэлі кацяняты: 

— Мяўкаць надакучыла!
Лепей мы, бы парасяты,
Рохкаці навучымся!

А за імі — качаняты:
— Не жадаем болей кракаць!
Хочам мы, як жабяняты,
Квакаць!

Парасяты мяўкаюць — мяу! мяу!
Кацяняты рохкаюць — рох-рох-рох!
Качаняты квакаюць — ква-ква-ква!
Кураняты кракаюць — кра-кра-кра!

Верабейка прыляцеў,
Бы карова, замычэў:
— Му-у-у!

А мядзьведзь прабягаў,
Дык зароў-застагнаў:
— Кукарэку!

Толькі зайка-шарачок
Не патрапіў на кручок:
Не квахтаў, не варкатаў,
Пад капустаю ляжаў,
Па-заечы лапатаў:
Хто спрадвеку варкатаў, хай не квохча.
Хто спрадвеку сакатаў — не варкоча.
Бо не будзе варона кароваю,
Пад аблокамі жабкі не лётаюць!

Ды вясёлыя рабяты –
Парсючкі, мядзведзяняты –
Гэту зайцаву навуку
Прапусцілі міма вуха.

Рыбы па палёх гуляюць,
Жабкі ў неба узлятаюць,
Мышы котку палавілі
Ды у пастку пасадзілі.

А сарокі ды сінічкі
Недзе скралі запальнічку,
Падпалілі ў моры хвалі,
Разам хвалі запалалі!

Мора полымем гарыць!
Выбягае з мора кіт:
— Гэй, пажарныя, бяжыце!
Гэй, ратуйце! Гэй, тушыце!

Доўга-доўга кракадзіл
Мора сіняе тушыў
Пірагамі ды блінамі,
Ды салёнымі грыбамі.
— Не, за бедства за такое
Трэба брацца талакою!

Прыбягалі мышкі –
Палівалі з лыжкі.
Дзве малых заранкі
Пырскалі са шклянкі.
Праплывалі яршы –
Неслі поўныя каўшы.

Тушаць-тушаць — не затушаць,
Заліваюць — не зальюць!

Раптам прыляцеў матыль!
Узмажнуў крылом — пыль-пыль! –
Стала мора затухаць
І затухла.

Заскакалі звераняты,
Жабяняты, птушаняты.
Вушкамі захлопалі,
Ножкамі затопалі.

Гусакі ўзгадалі зноўку
Гусачыную гаворку — га-га-га!

Котачкі завуркаталі — вур-вур-вур!
Курачкі засакаталі — ко-ко-ко!

Мышкі запішчэлі,
Свінкі завішчэлі,
Жабяняты квакаюць,
Качаняты кракаюць,
Салаўі спяваюць,
Ганначку люляюць
Любую маю:
Баюшкі — баю!

Паводле К.Чукоўскага — Алена Церашкова

Advertisements
This entry was posted in казкі, пераклады and tagged , , , , . Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Change )

Connecting to %s